1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Міністэрства інфармацыі інвентарызуе незалежныя беларускія выданні

Шэраг рэдакцыяў недзяржаўных беларускіх газетаў атрымалі афіцыйныя лісты з Міністэрства інфармацыі з просьбай цягам трох дзён прадаставіць гэтаму ведамству падрабязную інфармацыю пра сваё выданне. Намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч, якая падпісала ліст, просіць даслаць у міністэрства звесткі пра назву СМІ, імя і прозвішча галоўнага рэдактара (кіраўніка рэдакцыі), перыядычнасць выпуску, тэлефон і e-mail рэдакцыі, адрас інтэрнэт-сайту, фармат газеты, наклад выдання, кошт падпіскі на месяц. Нагодай для звароту сталі новыя правілы правядзення газетамі рэкламных гульняў і конкурсаў: цяпер выданням давядзецца рэгістраваць іх у Міністэрстве гандлю РБ, у адпаведнасці з прэзідэнцкім указам 2003 году "Аб правядзенні рэкламных гульняў ў Рэспубліцы Беларусь" і тагачаснай пастановы Мінгандлю "Аб зацвярджэнні інструкцыі аб парадку дзяржаўнай рэгістрацыі рэкламных гульняў". Раней дзеянне гэтых нарматыўных дакументаў на СМІ не распаўсюджвалася.