1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Міністэрства юстыцыі рэгламентавала дачыненні судоў і прэсы

Міністэрства юстыцыі Беларусі зацвердзіла спецыяльную інструкцыю, якая рэгламентуе парадак прадастаўлення масмедыям інфармацыі пра дзейнасць судоў. У Нацыянальным рэестры прававых актаў была зарэгістраваная адпаведная пастанова Мінюсту. Гэты дакумент больш жорстка рэгламентуе дачыненні суддзяў і прэсы і ўводзіць значна больш абмежаванняў у параўнанні з ранейшымі правіламі, якія вынікалі толькі з закона "Аб друку і іншых СМІ" і закона "Аб судаўладкаванні і статусе суддзяў у РБ". У адпаведнасці з новай інструкцыяй, суддзя мае права забараніць паказваць сябе на тэлебачанні і публікаваць свае фотаздымкі "у мэтах забеспячэння сваёй бяспекі і прадухілення магчымага ўмяшальніцтва ў вырашэнне судовых справаў"; можа ў любы момант спыніць фота- і відэаздымкі судовага працэсу, "калі гэта перашкаджае ажыццяўленню судавытворчасці" і г.д. Суды абавязаныя "ў выпадках устанаўлення фактаў ціску на суд з боку сродкаў масавай інфармацыі альбо спробаў іх здзяйснення" адразу ж інфармаваць пра гэта Міністэрства юстыцыі.