1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Мінюст лічыць, што СМІ часта адыгрываюць негатыўную ролю ў прававой адукацыі насельніцтва

"Практыка паказвае, што пры рашэнні задач прававой адукацыі насельніцтва СМІ могуць адыгрываць не толькі станоўчую, але і негатыўную ролю", - так гаворыцца ў афіцыйным лісце з Міністэрства юстыцыі, які днямі атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў. Дасланы Мінюстам ліст стаў адказам на запыт арганізацыі адносна новай інструкцыі міністэрства, якая рэгламентуе парадак прадастаўлення СМІ інфармацыі пра дзейнасць судоў. Нагадайма, што ў адпаведнасці са згаданай інструкцыяй Мінюсту, суддзя мае права забараніць паказваць сябе на тэлебачанні і публікаваць свае фотаздымкі, у любы момант спыніць фота- і відэаздымкі судовага працэсу. У канцы траўня БАЖ накіраваў міністру юстыцыі ліст з просьбай растлумачыць некаторыя палажэнні гэтага дакумента. У прыватнасці, БАЖ указваў на ўведзеныя абмежаванні, якіх не прадугледжваюць закон аб друку, а таксама крымінальны, крымінальна-працэсуальны і гаспадарча-працэсуальны кодэксы.