1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Мінскі трактарны завод мае намер рэалізаваць інвестыцыйны праект на больш чым 500 млн. долараў

Мінскі трактарны завод у найбліжэйшыя пяць гадоў рэалізуе інвестыцыйны праект на больш чым 500 млн. долараў. Мэтай праекта з'яўляецца павелічэнне вытворчасці да 75 тыс. трактароў у год. Гэты праект уключаны ў Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2006-2010 гады, што будзе зацвярджацца на Усебеларускім народным сходзе.

Летась завод інвеставаў у асноўны капітал 53 млрд. рублёў. Як паведамілі на прадпрыемстве, у студзені-лютым 2006 года МТЗ выпусціў больш за 8 тыс. трактароў і машын, што на трэць больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. ВА "Мінскі трактарны завод" распрацоўвае, вырабляе і экспартуе колавыя трактары, камунальныя машыны, запасныя часткі. На працягу многіх гадоў завод захоўвае за сабой долю ў 8-10% сусветнага рынку колавых цягачоў, знаходзячыся ў дзесятцы найбуйнейшых вытворцаў.