1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Мінскія ўлады забараняюць “Нашу Ніву”

Незалежная газета "Наша Ніва" атрымала ліст ад Мінскага гарвыканкаму, у якім гаворыцца, што "размяшчэнне газеты "Наша Ніва" в горадзе Мінску не ёсць мэтазгодным". Мінгарвыканкам давёў наступную матывацыю: "устаноўлена, што 22 сакавіка галоўны рэдактар газеты "Наша Ніва" падвергнуты адміністратыўнаму арышту на тэрмін 10 сутак". Нагадайма, што галоўны рэдактар выдання Андрэй Дынько быў затрыманы 21 сакавіка, у часе паслявыбарчых пратэстаў, на выхадзе з аўтобусу на Кастрычніцкай плошчы, а пасля асуджаны па абвінавачванні ў "нецэнзурнай лаянцы". Рэдакцыя «Нашай Нівы» звярнулася па падтрымку да шырокай грамадскасці.