1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Міліцыя канфіскоўвае друкаваныя выданні

Светлагорская раённая арганізацыя Партыі БНФ паведаміла, што міліцыя канфіскавала друкаваныя выданні ў Тэльмана Маслюкова – рэдактара газеты "Рэгіянальныя навіны". На вуліцы Маслюкова спынілі тры супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Двое з іх сачылі за Маслюковым, а адзін пад'ехаў на аўтамабілі без апазнавальных міліцэйскіх знакаў так, каб сустрэць наперадзе. Пры даглядзе заплечніка міліцыянты выявілі друкаваныя выданьні, таму Тэльмана Масьлюкова даставілі ў раённы аддзел міліцыі для складання пратаколу. У аддзеле міліцыі друкаваная прадукцыя была канфіскаваная. Выняццем кіраваў маёр Пётра Зыкун – намеснік начальніка аддзелу, пратакол склаў маёр Цімохаўцаў, а пералічвалі друкаваную прадукцыю яшчэ чатыры міліцыянты. Паводле Зыкуна, калі выявіцца, што друкаваная прадукцыя не супярэчыць заканадаўству, то яна будзе вернутая. Згодна пратаколу, у Масьлюкова вынятыя амаль 300 асобнікаў газеты “Рэгіянальныя навіны”, каля 1300 віншавальных паштовак “Новы год – новыя магчымасці” з віншаваннем ад А. Мілінкевіча, і каляндарыкі з надпісам “Любі Беларусь”.