1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Мілінкевіч прадставіць Беларусь на прэзідэнцкім балі ў Варшаве

Лідэр руху "За свабоду", экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч 11 лістапада возьме ўдзел у прэзідэнцкім балі, які пройдзе ў Варшаве з нагоды 90-х угодкаў незалежнасці Польшчы, абвечанай у 1918 годзе.

default

Лідэр руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч

На баль у Варшаве запрошаныя прэзідэнты і кіраўнікі ўрадаў 55 краінаў, агульная колькасць гасцей будзе сягаць 1800 чалавек. Сярод запрошаных - канцлер ФРГ Ангела Меркель, прэзідэнты ЗША, Расіі, краінаў Балтыі, Венгрыі, Харватыі, Грузіі і іншых дзяржаваў.

Па словах Аляксандра Мілінкевіча, запрашэнне ўзяць удзел ва ўрачыстасцях у польскай сталіцы гэта вялікі гонар і ўвага да Беларусі. "Я шчыра хацеў бы, каб Беларусь там прадстаўляў легітымны прэзідэнт. На жаль, мы не маем легітымнага прэзідэнта, ці легітымнага парламента, таму я і прадстаўляю Беларусь. Яны ўспрымаюць мяне як чалавека, у свой час абранага дэмакратычным шляхам на Кангрэсе дэмакратычнае часткі беларускага грамадства", - кажа Аляксандр Мілінкевіч у інтэрвью Deutsche Welle.

Урачыстасці пачнуцца ля магілы Невядомаму жаўнеру ў Варшаве, позней госці накіруюцца на ланч у Каралеўскі замак. Увечары ў Вялікім тэатры адбудзецца святочны канцэрт. (гк)

Контекст