1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Мілінкевіч: Наша задача – стварыць у грамадстве настрой пераможцаў...

Задача аб’яднаных дэмакратычных сілаў сёння – стварыць у грамадстве настрой пераможцаў, нас бальшыня, за намі праўда, закон і справядлівасць”, - заявіў лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч, калі падсумоўваў у Гародні вынікі першага этапу сваёй палітычнай кампаніі. У часе выступу перад кіраўнікамі раённых штабоў Гарадзенскае вобласці Мілінкевіч падкрэсліў, што дэмакратычныя сілы краіны пачалі кампанію з простымі і адначасна зразумелымі кожнаму пасланнем і праектам пабудовы новае Беларусі. Паводле адзінага кандыдата, новая Беларусь будзе дзяржаваю для грамадзянаў з рознымі палітычнымі поглядамі, якія жадаюць жыць у справядлівай дзяржаве, дзе закон будзе адколькавым для ўсіх.