1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Мілінкевіч абвясціў пра стварэнне Народнага руху за свабоду

Святочны мітынг з нагоды Дня Волі 25 сакавіка адбыўся нягледзячы на запалохванні ўладаў і перашкоды з боку вялікіх сілаў міліцыі, якія блакавалі цэнтр гораду. Прыхільнікі А. Мілінкевіча здолелі з´яднацца і сабрацца каля помніка Янкi Купалы. Выступаючы на мітынгу, Аляксандр Мілінкевіч абвясціў пра стварэнне Народнага руху за свабоду. Ён сказаў, што ўдзельнікі гэтага руху дойдуць да ўсіх гарадоў і вёсак краіны, каб давесці да людзей праўдзівую інфармацыю пра падзеі ў краіне і будуць дамагацца вольных і справядлівых выбараў без удзелу А. Лукашэнкі.

На прыканцы мітынгу быў прыняты зварот да да ўсіх дзяржаваў свету, каб яны звярнулі ўвагу на падзеі ў Беларусі і паспрыялі вызваленню затрыманых удзельнікаў апазіцыйных акцыяў. У прынятай рэзалюцыі ўдзельнікі мітынгу таксама асудзілі мінулую выбарчую кампанію і запатрабавалі правядзення новых сумленных выбараў без удзелу Аляксандра Лукашэнкі, а таксама запатрабавалі вызваліць усіх палітвязняў.