1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Мікалай Статкевіч: "Каб крыху напалохаць Расію..."

Каардынатар Эўрапейскай кааліцыі, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" мае свой пункт гледжання па справе датэрміновага вызвалення Зміцера Дашкевіча.

Мікалай Статкевіч: “Беларускі рэжым, каб крыху напалохаць Расію і прымусіць яе да больш таннага кошту на газ і да льготных умоў для наступных крэдытаў, некага выпускае, некага саджае. Улады б хацелі, каб вызваленне Аўтоховіча і Дашкевіча было ўспрынята Еўропай як станоўчы сігнал. Можа, сустрэнуцца з некім з еўрапейскіх палітыкаў з тым, каб Масква напалохалася, што ўвядут Беларусь у Еўропу, і стала больш паддатлівай на перамовах па газу і чарговаму крэдыту на два міл’ярды даляраў.

Адбываецца не легалізацыя рэжыму, а тое, што я называю гандлем людзьмі. Больш за 50 чалавек пасля акцыі прадпрымальнікаў сядзяць у адміністрацыйнай турме, пасаджаны на тры гады журналіст Здвіжкоў. І трэба для падтрымання мінімальнага ўзроўню палітвязняў крыху адступіць назад. Але ўлады вельмі неахвотна пойдуць на тое, каб выпусціць усіх, бо гэта зменьшіць страх у краіне. А гэта для іх вельмі непажадана”.