1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Міжнародны дэмакратычны саюз у Вашынгтоне прыняў рэзалюцыю па Беларусі

Сёння ў Вашынгтоне Міжнародны дэмакратычны саюз аднагалосна прыняў рэзалюцыю па Беларусі. У дакуменце патрабуецца вызваленне палітвязняў, а таксама выказана непрызнанне мінулай выбарчай кампаніі на Беларусі. Таксама ў рэзалюцыі гаворыцца пра неабходнасць перамены палітыкі Расіі ў адносінах да беларускага рэжыму. Ініцыятарам заявы з'яўляецца кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, Палітык знаходзіцца з візітам у Вашынгтоне разам з намеснікам старшыні Партыі БНФ Аляксеем Янукевічам. У часе візіту палітыкі наведалі Дзярждэпартамент ЗША і сустрэліся з дэпутатамі Кангрэсу, якія неаднаразова выступалі з заявамі па становішчы на Беларусі.