1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Міжнародная Амністыя будзе назіраць за справай Аляксандра Казуліна

Прадстаўнікі экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна, уключна з ягонай жонкай Ірынай, правялі ў Лондане перамовы з прадстаўнікамі цэнтральнага офіса міжнароднай праваабарончай арганізацыі “Міжнародная Амністыя” (Amnesty International). У час сустрэчы прадстаўнікі Казуліна прапанавалі міжнародным экспертам даць свае прававыя ацэнкі дзеянням уладаў Беларусі пад час прэзідэнцкай кампаніі 2006года. Праваабаронцы абяцалі падрыхтаваць зварот на адрас урада Беларусі і генеральнай пракуратуры, а таксама накіраваць словы падтрымкі непасрэдна самому Казуліну. Нагадайма, што крымінальная справа датычна былога рэктара БДУ была ўзбуджаная па артыкулах за злоснае хуліганства і за арганізацыю групавых дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак.