1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

"Мы вучым заўважаць свет"

У Гародні пачаліся заняткі ў Школе маладога журналіста-11. Гэты маладзевы праект рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці Сэктар” і накіраваны на падрыхтоўку штатных і пазаштатных карэспандэнтаў для СМІ.

default

Для старшыні праўлення арганізацыі “Цэнтр «Трэці сектар» Вітаўта Рудніка Школа маладога журналіста-11 – знакавы праект. Ён адкрывае другі дзесятак набораў, каторыя былі за дзесяць гадоў. «Группа выглядае вельмі добрай, выкладчыкі, як заўсёды, самыя моцныя. Мы спадзяемся, што вынікі ў гэтым годзе будуць добрыя, і мы зноў падрыхтуем добрага ўзроўню маладых журналістаў, якіх з рукамі і нагамі будуць адрываць беларускія, і не толькі, сродкі масавай інфармацыі”, - адзначыў арганізатар Школы маладога журналіста Вітаўт Руднік.

Магчымасць атрымаць рэдакцыйны досвед

Яму ёсць чым ганарыцца: За дзесяць гадоў школу скончылі ўжо каля 200 чалавек, кожны трэці з іх да гэтай пары звязаны са сродкамі масавай інфармацыі, альбо з грамадскімі арганізацыямі. «Мы маем нават чатырох выпускнікоў, якія былі ўзнагароджаныя рознымі вельмі прэстіжнымі журналісцкімі прэміямі».

У гэтым годзе пасля конкурсных іспытаў у Школе маладога журналіста-11 будуць вучыцца 25 чалавек. Для курсантаў – гэта пэўная магчымасць атрымаць досвед працы у рэдакцыі:

Дзяўчына: «Я цікаўлюся, як робіцца інфармацыя, як вярстаецца выданне, як гэты працэс праходзіць. Я жадаю рабіць добрыя матэрыялы, газету выпускаць нармальную. Мне гэтыя веды патрэбныя».

Хлопец: «Я прыйшоў сюды, каб падвысіць свае навыкі. Мне падабаецца, што няма такой афіцыяльнасці, што чалавек можа адчуваць сябе разняволеным».

Знайсц і свой стыл ь

Хрысціна Марчук – выпускніца мінулагодняй юбілейнай Школы маладога журналіста-10. Зараз ей даверылі каардынаваць працу 11-га набору. Яна вельмі рада, што прыйшло столькі людзей – усяго было 62 заявы агулам. «У праект патрапіли людзі сталыя, са сваім светапоглядам. Трэнерам будзе цікава працаваць з імі», - гаворыць Хрысціна Марчук.

Партнёрам праекта з'яўляецца Беларуская асацыяцыя журналістаў. Таму сярод трэнераў, якія будуць весці заняткі – карэспандэнты зачыненых і дзейнічаючых незалежных сродкаў масавай інфармацыі, не толькі з Гародні, але і з ўсёй Беларусі. Курсанты атрымаюць таксама веды ў галіне выдавецкіх справаў і ў мэнэджмэнце СМІ.

Галоўнае – мець актыўную грамадзянскую пазіцыю

Зараз у Гародні няма незалежных газет, таму ў мінулым годзе ў межах Школы маладога журналіста была распрацаваная канцэпцыя газеты і радыё ў інтэрнэце, якія носяць агульную назву «Твой стыль”. Кіруе гэтай часткай праекта таксама выпускнік Школы маладога журналіста, былы карэспандэнт зачыненай гарадзенскай газеты «Біржа інфармацыі” Зміцер Ягораў. «На гэтай пляцоўцы курсанты будуць праходзіць практыку ў межах Школы маладога журналіста, і я, як рэдактар, буду дапамагаць на практыцы ўдасканальваць свае веды», - гаворыць Зміцер Ягораў.

Кіраўнічка адукацыйных праграмаў грамадскай арганізацыі “Цэнтр «Трэці сектар” Святлана Руднік мае надзею, што пэўная частка навучэнцаў Школы маладога журналіста стане больш актыўнымі і больш свядомымі людзьмі: “Нават, калі нехта з іх і не стане журналістам, галоўнае, - мы вучым актыўнай грамадзянскай пазіцыі, вучым заўважаць свет. Таму ў нас такі спадзеў на тое, што ўсё атрымаецца ў чарговы раз”.