1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Моладзевы рух ЗУБР абвесціў пра перапыненне дзейнасці пад сваім брэндам

Адна са старэйшых моладзевых арганізацыяў Беларусі ЗУБР абвесціла пра перапыненне дзейнасці пад сваім брэндам. Пра гэта сцвярджаецца ў заяве, распаўсюджанай сёння гэтай моладзевай арганізацыяй. Сваё рашэнне зуброўцы патлумачылі тым, што каардынацыі ў межах партыйнай кааліцыі ўжо недастаткова, і неабходна стварыць агульны дэмакратычны рух, здольны прыцягнуць мільёны прыхільнікаў зменаў. ЗУБР заявіў, што працягне супраціў у межах новага агульнанацыянальнага руху, і заклікаў іншыя грамадскія дэмакратычныя ініцыятывы стаць часткай гэтага руху. “Канчатковай перамогі над рэжымам можна дасягнуць толькі пры ўмове аб’яднання ўсіх дэмакратычных сілаў”, - падкрэсліваецца ў заяве. Моладзевыя лідэры ўпэўненыя, што для новага масавага аб’яднання важна ўжо цяпер прадумаць адпаведную назву, формы дзейнасці і магчымасці рэгістрацыі.