1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Моладзевыя лідэры заклікаюць сталых палітыкаў да спынення ўдзелу ў выбарах

Лідэры дэмакратычных моладзевых арганізацыяў звярнуліся да кіраўнікоў апазіцыйных палітычных партыяў з заклікам не ўдзельнічаць далей у кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

default

Лідэры некаторых дэмакратычных моладзевых арганізацыяў 29 жніўня звярнуліся да кіраўнікоў апазіцыйных палітычных партыяў з заклікам не ўдзельнічаць далей у кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

На думку актывістаў, выбары ўжо пераўтварыліся ў фарс. Сярод падпісантаў звароту – старшыня "Маладога Фронту" Зміцер Дашкевіч, намеснік старшыні "Моладзі БНФ" Ілля Богдан, актывіст грамадзянскае кампаніі “За свабоду” Уладзімір Лемеш і каардынатар кампаніі "Jeans за свабоду!" Павел Юхневіч.

Як адзначыў у інтэрвь’ю DW-RADIO Ілля Богдан, "ёсць шэраг падставаў, на якіх, я лічу, не трэба ўдзельнічаць у выбарах. Перш за ўсё, гэта маральныя падставы і тыя абяцанні, якія мы даем людзям, альбо тыя патрабаванні, якія мы выстаўляем уладзе, яны, на жаль, не выконваюцца. І не трэба падманваць саміх сябе і казаць, што часткова нас узялі альбо часткова з намі пагадзілмся, таму што мы самі таго не разумеем, але намі гуляюцца. І тут, на жаль, мы гуляем па правілах сістэмы".

З цягам часу, кажа актывіст, выбары будуць прымаць яшчэ больш фармальны характар. "Ёсць шмат прэцэдэнтаў падчас гэтай кампаніі - уціску, нерэгістрацыі, проста парушэння закону, выбарчага заканадаўства, і я лічу, што рашэнне аб няўдзеле ў выбарах, байкоце павінна было прымацца, як толькі з’явіліся першыя інфармацыі аб тым, што сапраўды ўлада не пайшла на саступкі, і гэта было бачна першапачаткова".

Падпісанты таксама звяртаюцца да ўрадаў дэмакратычных краінаў з заклікам не прызнаваць парламенцкія выбары і патрабаваць ад беларускіх уладаў выканання дванаццаці ўмоваў Еўрапейскага Звязу. Моладзевыя лідэры заклікаюць грамадзян Беларусі не ўдзельнічаць у "выбарчым фарсе" 28 верасня, а выходзіць на Плошчу, каб патрабаваць сапраўды свабодных і дэмакратычных выбараў. (гк)