1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

МЗС Літвы звярнуўся да Беларусі па тлумачэнні з нагоды парушэння мяжы вайсковым верталётам

Міністэрства замежных справаў Літвы накіраваў у сераду Беларусі ноту ў звязку з парушэннем паветранай прасторы краіны беларускім вайсковым верталётам. 19 чэрвеня беларускі вайсковы верталёт двойчы парушыў дзяржаўную мяжу Літвы, прычым інцыдэнт не зарэгістравалі радары кантролю за паветранай прасторай, а заўважылі верталёт супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы. Вайскова-паветраныя сілы Літвы правялі расследаванне, у часе якога было выяўлена, што 19 чэрвеня беларускі верталёт пранік у паветраную прастору Літвы на глыбіню каля трох кіламетраў, пасля чаго вярнуўся ў Беларусь. Праз некаторы час ён ізноў перасёк дзяржаўную мяжу, але паглыбіўся прыкладна на сто метраў. Камандоўца ВПС Літвы палкоўнік Артурас Лейта паведаміў, што ў часе расследавання не высветлена, ці было парушэнне мяжы наўмысным альбо стала вынікам памылкі пілота. Беларусі бок паабяцаў разабрацца з адбытым інцыдэнтам.