1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Маці беларускіх палітзняволеных звярнуліся да Уладзіміра Пуціна

Маці беларускіх палітзняволеных, затрыманых пад час і пасля прэзідэнцкіх выбараў, звярнуліся да прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна. У адкрытым лісце яны патрабуюць “перагледзець ацэнку рэжыму Лукашэнкі, паўплываць на беларускае кіраўніцтва ў справе захавання правоў чалавека і канкрэтна на прэзідэнта Беларусі, які стварыў у рэспубліцы прафашысцкі рэжым”. Маці палітзняволеных звярнуліся да Пуціна не толькі як да палітыка, але і як да бацькі дзвюх дачок. Расійскаму прэзідэнту былі дасланы два лісты: ад маці палітзняволеных у Жодзінскім СІЗО (183 подпісы) і ў мінскім спецпрымальніку-размеркавальніку на Акрэсціна (236 подпісаў).