1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

«Малады Фронт» пачынае вулічныя акцыі пратэсту

«Малады Фронт» пачынае вулічныя акцыі пратэсту супраць міліцэйскага свавольства, уладнага беззаконня й судовай ілжы”.
У заяве, распаўсюджанай на гэты конт, гаворыцца, што гэта рашэнне прынята ў знак пратэсту супраць чарговага пакарання арыштам на 15 дзен лідэраў “Маладога Фронту” Зьміцера Дашкевіча і Артура Фінькевіча. Дарэчы, 24-гадовы Зміцер Дашкевіч адбывае ў турме на Акрэсціна ўжо 145 суткі арышту. А 21-гадовы Артур Фінькевіч, які тры з паловай месяцы ўтрымліваўся ў СІЗА на Валадарскага, асуджаны да дзьвух гадоў абмяжавання волі і гэтымі днямі чакаў накіравання на "хімію".

“За гады сваёй палітычнай дзейнасьці хлопцы увесь час паказвалі сваю рашучасьць і неаднаразова бралі адказнасьць за вулічныя акцыі дэмакратычных сілаў. Паліцэйскі рэжым з-за сваёй маразматычнай боязі чарговы раз кідае на турэмныя нары лепшых прадстаўнікоў Беларушчыны. Гэтымі дзеяннямі улада паказвае свой жудасны страх перад палітычнай і грамадзкай актыўнасьцю, якая непазьбежна захапляе краіну», - заявіў «Малады фронт».