1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

"Малады Фронт" падаў заяўку на мітынг у дзень выбараў

Зарэгістраваны ў Чэхіі "Малады фронт" збіраецца правесці ў дзень галасавання на парламенцкіх выбарах мітынг пратэсту ў цэнтры беларускай сталіцы. Адпаведная заяўка была пададзена ў Мінгарвыканкам.

default

Зарэгістраваная ў Чэхіі арганізацыя "Малады фронт" збіраецца правесці ў дзень галасавання на парламенцкіх выбарах 28 верасня мітынг пратэсту ў цэнтры Мінску. Сябры арганізацыі падалі ў Мінгарвыканкам адпаведную заяўку.

"Мы падалі заяўку на правядзенне 28 верасня з 20.00 да 22.00 мітынга на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, альбо, як мы яго называем, на Пляцы Кастуся Каліноўскага, які абараняла моладзь увесну 2006 году", - распявядае намеснік старшыні "Маладога Фронту" Наста Палажанка.

Мэтай гэтага мітынгу з’яўляецца данясенне інфармацыі да грамадзянаў Беларусі аб фальсіфікацыі выбараў і рэпрэсіях падчас выбарчага фарсу ў дачыненні да грамадства і ў сувязі з гэтым патрабаванне новых парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў.

"Я амаль упэўненая, што ўлады не дазволяць праводзіць гэтую акцыю, але гэта абсалютна не забараняе моладзі прыйсці і выказаць свой пратэст. Безумоўна, мы будзем рады бачыць кожнага і заклікаем прыйсці кожнага, хто гатовы абараніць свой голас. Наш голас можа быць пачуты толькі на плошчы", - дадала Наста Палажанка. (гк)