1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Маладзёвую актывістку прысудзілі да грашовага штрафу

8 красавіка ў Полацку адбыўся суд над актывісткай незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” Кацярынай Салаўёвай. У залу судовага паседжання змаглі патрапіць не ўсе жадаючыя, якіх было некалькі дзесяткаў.

default

Кацярыну Салаўёву абвінавачвалі ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”, што яна і не адмаўляла ў часе судовага працэсу. Калі ёй было дадзена апошняе слова, яна сказала, што калі ёй за віну ставіцца тое, што яна абараняе незалежнасць Беларусі, мову, культуру і хрысціянскія прынцыпы, па якіх павінная жыць краіна, то яна прызнае гэтую віну, “і толькі ў гэтым, ні ў чым большым”.

Суддзя прысудзіла Кацярыну Салаўёву да грашовага штрафу ў памеры 50 базавых адзінкаў (у пераліку 1 мільён 750 тысяч беларускіх рублёў). Хаця пракурор патрабавала 200 базавых адзінак (больш за дзве с паловай тысячы эўра).

Падчас паседжання ля судовага будынку адбылася акцыя ў падтрымку Кацярыны Салаўёвай. І ў гэты час не адбылося без сутыкненняў з супрацоўнікамі міліцыі.

Поўную версію паведамлення нашага карэспандэнта Генадзя Канстанцінава слухайце ў інфармацыйна-аналітычнай праграме «Панарама дня».

Аудио- и видеофайлы по теме