1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Лідэр беларускіх камуністаў выйшаў на волю

Сёння лідэр беларускіх камуністаў Сяргей Калякін быў вызвалены са спецпрымальніка-размеркавальніка на вуліцы Акрэсціна ў Мінску, дзе ён адсядзеў 14 сутак адміністратыўнага арышту за арганізацыю акцыі “Чарнобыльскі шлях – 2006”. Паплечнікі і журналісты чакалі вызвалення Калякіна а 10.30. Аднак, як высветлілася, яшчэ а 9-й раніцы палітыка на службовай міліцэйскай машыне адвезлі дахаты. Тым не менш, Калякін па просьбе журналістаў вярнуўся на Акрэсціна, дзе правёў прэс-канферэнцыю. Нагадайма, што 11 траўня позна ўвечары мусіць выйсці на свабоду старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка, а 12 траўня ўранку акрэсцінскія муры пакінуць апазіцыйныя лідэры Аляксандр Мілінкевіч, Аляксандр Бухвостаў і Зміцер Дашкевіч.