1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Лідэры “Партнёрства” застаюцца за кратамі

На два месяцы працягнуты тэрмін утрымання пад вартай арыштаваных актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Партнёрства” Мікалая Астрэйкі, Аляксандра Шалайкі, Цімафея Дранчука, Эніры Браніцкай і Дзяніса Нібійкі. Афіцыйная матывацыя працягу – неабходнасць далейшага расследвання па іх праве. Паводле адваката Веры Страмкоўскай, сёння завяршаўся адведзены для расследавання тэрмін. Адвакат збіраецца абскардзіць рашэнне аб працягу расследавання. За час знаходжання пад вартай арыштаваным не дазвалялі спатканняў са сваякамі. Выключэнне было зробленае толькі для Цімафея Дранчука, у якога нарадзіўся сын.