1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Лідэры АДС сустрэнуцца з міністрам замежных справаў Польшы

21 кастрычніка ў Варшаве адбудзецца сустрэча лідэраў Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім. Якія пытанні плануецца абмеркаваць?

default

А ў панядзелак адбылося пашыранае паседжанне прэзідыюма Палітрады АДС з удзелам прадстаўнікоў дэмакратычных грамадскіх аб’яднанняў. На паседжанні абмяркоўваліся пытанні, якія будуць закранацца і пад час сустрэчы ў польскай сталіцы. Падрабязнасці Deutsche Welle паведаміў сустаршыня Палітрады АДС Вінцук Вячорка.

“Паседжанне мела на мэце скаардынаваць нашыя прапановы да еўрапейскіх структураў, да еўрапейскіх краінаў, якія фактычна ёсць нашымі патрабаваннямі ўнутры краіны, пад час шасцімесячнага бенефіту, які раптоўна атрымаў Лукашэнка з брусельскіх рук. Нашы патрабаванні датычаць чатырох асноўных кірункаў – гэта змены ў выбарчае заканадаўства, выкасаванне з Крымінальнага кодэксу ўсіх артыкулаў, па якіх сядзелі ці ячшэ могуць сядзець палітычныя вязні, гэта нармальнае дэмакратычнае заканадаўства аб партыях і грамадскіх арганізацыях і свабода дзейнасці незалежных медыяў.

Таму ў сённяшнім паседжанні ўзялі ўдзел лідэры альбо прадстаўнікі БАЖу, “Вясны”, Беларускагага Хельсінскага камітэту і Асамблеі няўрадавых арганізацыяў. Мы дамовіліся, што гэтыя чатыры пакеты патрабаванняў будуць сінхранізаваныя і будуць нашай супольнай пазіцыяй, якую ўсе мы, дзе б ні былі, будзем дружна адстойваць.

Бясспрэчна, без зменаў у выбарчым заканадаўстве няма чаго спадзявацца на сутнасныя змены таго палітычнага рэжыму, які цяпер пануе ў Беларусі. Змены ў выбарчым заканадаўстве мусяць датычыць выкасавання альбо рэзкага абмежавання папярэдняга галасавання і абавязковага плюралізму пра фармаванні выбарчых камісіяў”. (гк)

Контекст