1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Лідэры АДС сустрэліся з кіраўніком чэшскага Міністэрства замежных справаў

24 кастрычніка ў Мінску адбылася сустрэча лідэраў Аб’яднаных дэмакратычных сілаў з міністрам замежных справаў Чэхіі Томашам Поярам, які прыбыў у Беларусь з працоўным візітам.

default

Пра тое, чаму гэтая сустрэча была вельмі важнай для беларускай апазіцыі, і якія пытанні абмяркоўваліся пад час размовы, Deutsche Welle распавёў першы намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка.

"Я усцешаны, што спадар Пояр пачаў шэраг сваіх сустрэчаў менавіта з дэмакратычных сілаў, бо мы настойваем на тым, каб усе кантакты адбываліся з удзелам беларускай дэмакратычнай грамадскасці і АДС, якія яе прадстаўляюць. Томаш Пояр добра ведае Беларусь, ён разглядаў Беларусь як прыярытэт працы грамадскай арганізацыі "Чалавек у бядзе", якой кіраваў да свайго сыходу ў дыпламатыю.

Сёння мы выклалі яму нашыя спадзевы, што Чэшская Рэспубліка будзе ацэньваць вось гэты шасцімесячны велізарны аванс, дадзены Лукашэнку, паводле канкрэтных справаў. Я перадаў спадару Пояру ўзгодзеныя Аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі і вядучымі грамадскімі структурамі чатыры пакеты крытэраў – змены выбарчага заканадаўства, заканадаўства аб медыях, крымінальнага заканадаўства, якія тычаць грамадзянскіх і палітычных правоў, а таксама змены заканадаўства наконт партыяў, грамадскіх арганізацыяў і прафсаюзаў.

З наступнага году Чэхія будзе старшыняваць у Еўразвязе, адпаведна, у яе будуць пэўныя магчымасці фармуляваць парадак дня. Тут спадар Пояр сказаў, што так званая ўсходняя праблематыка будзе на парадку дня, бо яна, на жаль, у аб’яднанай Еўропе не для ўсіх 27 краінаў прыярытэтная. Плануецца шэраг канкрэтных захадаў, напрыклад, саміт фармату "27 плюс 5" альбо "27 плюс 6". 27 – гэта краіны Еўразвязу, 5 – гэта Украіна, Малдова і Паўднёвы Каўказ, а шосты – гэта можа быць Беларусь. Мы выказалі спадзеў, што выбар фармату – 5 ці 6 – будзе залежаць ад паводзінаў цяперашняй мінскай улады, бо як раз час гэтага саміту будзе прыпадаць на падсумаванне гэтых шасці авансавых месяцаў". (гк)

Контекст