1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Лідэры АГП праінфармавалі расіян пра сітуацыю ў Беларусі

Кіраўнікі АГП правялі ў Маскве Дзень інфармавання Расійскай Федэрацыі пра сітуацыю ў Беларусі напярэдадні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

default

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і ягоны намеснік Яраслаў Раманчук далі інтэрвью расійскім і замежным СМІ, а таксама сустрэліся з кіраўніцтвам расійскага Саюзу правых сілаў.

Падрабязнасці візіта DW-RADIO паведаміў Анатоль Лябедзька:

“У нас прайшлі кансультацыі з Саюзам правых сілаў на прадмет нашага супрацоўніцтва. Нягледзячы на пэўныя праблемы і цяжкасці, якія ў іх ёсць, мы застаемся партнёрамі і арыентуемся на супрацу. Мы абмяркоўвалі магчымасць удзелу нашых людзей у рэгіянальных выбарчых кампаніях, якія будуць у іх увосень.

Мы дамовіліся на іх прыезд у Беларусь на час школ, чым займаецца Яраслаў Раманчук і ягоны Цэнтр Мізэса. Гэта будуць цікавыя людзі, якія працавалі ў расійскім урадзе, якія будуць даваць свой аналіз таго, што сёння адбываецца ў Расіі, а таксама перспектываў беларуска-расійскіх адносінаў.

Канешне, яны не з’яўляюцца партыяй улады ці партыяй ля ўлады, але з ідэалагічнага пункту гледжання гэта наш парнёр. Яны вельмі жорстка ацэньваюць тое, што робяць беларускія ўлады, і салідарныя з Аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі”.