1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Лёс "Народнай волі" вырашыць штрых-код

Незалежная газета "Народная воля" можа не трапіць у чацвер у кіёскі "Белсаюздруку" па тэхнічнай прычыне, хаця, відавочна, перашкодаў з боку ўладаў для распаўсюду выдання больш няма.

default

Пра тое, што можа перашкодзіць чытачам набыць выданне ў шапіках ужо ў наступны чацвер, DW-RADIO распавёў галоўны рэдактар "Народнай волі" Іосіф Сярэдзіч.

"Мне тэлефанавалі з Еўрапейскай Камісіі і пыталіся, і я адказаў, што ад мяне гэта не залежыць. Трапіць у чацвер газета ў шапікі ці не трапіць – сам яшчэ не ведаю, таму што ўсплыло такое тэхнічнае пытанне, як штрых-код, - кажа Іосіф Сярэдзіч. Па ягоных словах, яшчэ тры гады таму, калі газета друкавалася на Беларусі і распаўсюджвалася праз шапікі, гэтае праблемы не існавала.

"Сёння мы страцілі штрых-код, які ўстанаўліваецца ў штаб-кватэры ЮНЭСКА ў Парыжы. Мы ўжо падключылі французскую амбасаду, нам паабяцалі, што яны, можа, паскораць сам працэс, але не могуць вырашыць пытанне аператыўна, напрыклад, сёння", - падкрэсліў галоўны рэдактар "Народнай волі".

На пытанне, ці без штрыхкода "Белсаюздрук" возьме газету для распаўсюду, Іосіф Сярэдзіч адказаў, што ён ужо падпісаў дамовы з гэтай арганізацыяй, з "Белпоштай" і з друкарняй.

"Улады сёння гавораць: мы далі "дабро". Астатняе мусіце вырашаць вы – два гаспадарчых суб’екты ці пятнаццаць гаспадарчых суб’ектаў, бо газета павінна распаўсюджвацца таксама ў рэгіёнах, - адзначыў Іосіф Сярэдзіч. - Але ж існуюць яшчэ і бюракратычныя парогі". ( гк)

Контекст