1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

“Людзі пацярпелі за сваё права на мірны сход”

22 красавіка быў вынесены прысуд 10 актывістам дэмакратычных сілаў, звінавачаным у масавых беспарадках пад час студзеньскіх акцый прадпрымальнікаў у Мінску.

default

Акция протеста в Минске

Крыкамі і свістам сустрэлі дзесяткі прысутных у залі судовых паседжанняў вырак суддзі суда Цэнтральнага раёну сталіцы Алены Ільіной. Яна прызнала ўсіх дзесяцерох моладзевых актывістаў вінаватымі. Андрэй Кім, якога апроч удзелу ў масавых беспарадках звінавацілі таксама ў гвалце дачынна супрацоўніка міліцыі, прыгавораны да палутара гадоў пазбаўлення волі, Уладзімір Сяргееў і Антон Койпіш мусяць заплаціць буйныя штрафы ў памеры 3,5 мільёнаў рублёў кожны, а Таццяна Цішкевіч, Міхаіл Пашкевіч, Арцём Дубскі, Алесь Стральцоў, Алесь Чарнышоў, Аляксей Бондар і Міхаіл Крываў прысуджаныя да двух гадоў абмежавання волі з адбываннем пакарання па месцы жыхарства.

“Хуткая” для падсуднага

Агалошанне прысуду пачалося амаль на дзве гадзіны пазней за вызначаны тэрмін. Калі Алена Ільіна зачытвала прысуд, у залі было вельмі горача, тым не менш, адчыніць вокны ці дзверы дазволена не было. Як вынік – абвінавачанаму Антону Койпішу стала кепска, і яго ў тэрмінова абвешчаным суддзёй перапынку забрала “хуткая дапамога”.

Сам вырок Ільіна зачытвала амаль дзве гадзіны. Як стала відавочным, ніводзін з довадаў адвакатаў прадстаўніцай беларускай Феміды не быў улічаны пры вынясенні прысуду, пра што яна адкрыта і сказала. Яна палічыла сапраўднымі ўсе доказы, у тым ліку і відэа- і фотаматэр’ялы без выходных дадзеных. Таму і вырок стаўся амаль такім жорсткім, як таго і патрабаваў пракурор Рамашэўскі.

Адвакат Андрэя Кіма Тамара Сідарэнка заявіла, што на гэтым працэс над яе падабаронным не скончаны: “Натуральна, я буду абскарджваць прысуд, я сваю пазіцыю выказала яшчэ ў сваёй прамове. Я сказала, што няма ніякіх адназначных доказаў віны, асабліва што тычыцца наўмыснага нанясэння Кімам цялесных пашкоджанняў міліцыянту. Я лічу пазбаўленне волі для чалавека, які станоўча характарызуецца, не быў раней асуджаны, вельмі жорсткім прысудам”.

Міхаіл Пашкевіч, асуджаны на два гады “хіміі”, прызнаўся, што чакаў мякчэйшага выраку. “Я спадзяваўся, што судзя скасціць у два разы тое, што патрабаваў дзяржаўны абвінаваўца. Фактычна мы робімся закладнікамі любой дробязі, якая з намі можа здарыцца – нават за пераход дарогі ў няправільным месцы мы можам апынуцца на “Валадарцы”. Гэта лакалізацыя на два гады дзесяці актвістаў”.

Палітычны пераслед

Юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімір Лабковіч лічыць, што вырак мае палітычнае адценне: “Прысуд абсалютна жорсткі, зразумела, што тое, за што людзей асудзілі, не адпавядае рэчаіснасці, у справядлівым судзе такіх бы прысудаў не было, таму што дакладных доказаў віны на працэсе прадстаўлена не было. Палітычны працэс, палітычны пераслед, людзі пацярпелі за сваё права на мірны сход”.

Як адзначыў лідэр “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч, “гэта, безумоўна, жахлівая расправа над краінай, а не толькі над моладдзю, бо менавіта моладзь гэта ёсць увасабленне будучыні нашай краіны. Людзі, якіх цяпер падвяргаюць судоваму пераследу, я перакананы, у будучыні будуць на вызначальных пасадах у нашай дзяржаве, будуць фармаваць аблічча нашай Бацькаўшчыны. Таму Лукашэнка робіць усё, каб гэтую адданую Беларусі моладзь спыніць, але наўрад ці ў яго атрымаецца такімі зверствамі дасягнуць сваіх мэтаў”.

Таксама 22 красавіка суд Маскоўскага раёну Мінску на 1,4 мільёна беларускіх рублёў аштрафаваў сустаршыню аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Паўла Севярынца. Яго абвінавацілі ў незаконным зборы подпісаў грамадзян пад зваротам актывістаў БХД да Канстытуцыйнага суда, парламента і адміністрацыі прэзідэнта ўнесці змены ў заканадаўства аб свабодзе сумлення і рэлігійных аб’яднаннях.

У гэты ж дзень у тым жа судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы актывіста прадпрымальніцкага руху Сяргея Парсюкевіча, якога звінавачваюць у гвалце дачынна супрацоўніка міліцыі.

Сяргей Парсюкевіч адбываў пятнаццаць сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна ў беларускай сталіцы. Згодна абвінавачання, там ён нанёс цялесныя пашкоджанні і абразы міліцыянту Дулубу.

Судзя адмовіў адвакату Веры Страмкоўскай у задавальненні хадайніцтва аб змяненні яе падабароннаму меры стрымання са знаходжання пад вартай на вызваленне пад заклад. Калі Парсюкевіча прызнаюць вінаватым у злачынстве, яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Контекст