1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Лукашэнка заяўляе, што поўнасцю кантралюе сітуацыю ў Беларусі

Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Горадні, што сітуацыя ў краіне знаходзіцца пад кантролем кіраўніцтва дзяржавы, і абверг чуткі пра кепскі стан яго здароўя. “Калі хто хоча нейкую сенсацыю стварыць, - дарэмна. Таму вы не хвалюйцеся – я жыць буду”, - сказаў беларускі кіраўнік. Ён падкрэсліў, што ўсе дзеянні ўладаў, у тым ліку і супраць апазіцыі, ажыццяўляліся пад кантролем прэзідэнта краіны. “Нічога без прэзідэнта не рабілася: ні блакітныя майданы не ліквідаваліся, ні іншае. Я кантраляваў і кантралюю поўнасцю сітуацыю ў нашай краіне”, - заявіў Лукашэнка і паведаміў, што цяпер займаецца фармаваннем ураду і распрацоўкаю яго новай структуры.