1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Латвійскі МЗС вітае рашэнне аб вызваленні Міхаіла Марыніча

Кіраўнік латвійскага знешнепалітычнага ведамства Арціс Пабрыкс вітаў рашэнне беларускіх уладаў датэрмінова вызваліць былога амбасадара Беларусі ў Латвіі Міхаіла Марыніча. Пра гэта паведаміла пасольства Латвіі ў Мінску. Паводле Пабрыкса, Марыніч «з'яўляўся самым вядомым палітычным вязнем Беларусі, за вызваленне якога рэгулярна выступала Латвія, а таксама іншыя краіны да інстытуцыі Еўрапейскага Звязу». «Латвія як краіна-сусед заўжды жадала бачыць Беларусь як дэмакратычную, стабільную і квітнеючую дзяржаву», - гаворыцца ў пасланні галавы латвійскага МЗС. «Латвія і Еўразвяз у цэлым лічаць, што стасункі з Беларуссю магчыма палепшыць, калі тая дакажа гатовасць пачаць ажыццяўленне дэмакратычных пераменаў і выконваць правы чалавека. Мы шчыра спадзяемся, што вызваленне Міхаіла Марыніча ёсць крокам у дадзеным накірунку», - заявіў Арціс Пабрыкс.