1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Кiраўнiк гомельскага абласнога штабу А. Мiлiнкевiча пакараны адмiнiстратыўным арыштам на 8 дзён

Сёння кiраўнiк гомельскага абласнога штабу Мiлiнкевiча Уладзiмiр Кацора быў пакараны адмiнiстратыўным арыштам на 8 дзён. Нагадаю, што Кацору затрымалi ўвечары 18 сакавiка каля ўласнага дому, i да дня суду ён знаходзiўся ў iзалятары часовага ўтрымання. Прысуд гомельскага суду вынес сваё рашэнне на падставе двух артыкулаў адмiнiстратыўнага кодэксу - дробнае хулiганства i непадпарадкаванне загадам супрацоўнікаў міліцыі. У якасцi пацярпелага выступiў мужчына, якi быццам бы 18 сакавiка папрасiў Кацору прыкурыць, а той абазваў незнаёмца бамжом i ўчынiў бойку. Сам Кацора называе сваё затрыманне i арышт правакацыяй.