1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Кіраўнік “Вясны” атрымаў папярэджанне пракуратуры

Кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі быў выкліканы ў пракуратуру Савецкага раёну Мінску, дзе яму выставілі папярэджанне паводле артыкулу 400 Крымінальнага Кодэксу – Заведама ілжывы данос. Папярэджанне было выстаўленае ў звязку з каментаром Бяляцкага прэсавай службе “Хартыі-97” пасля разгону апазіцыйнай дэманстрацыі 25 сакавіка: "Гэта яўная правакацыя ўладаў. Пра гэта яны заяўлялі яшчэ перад выбарамі. Міністр унутраных справаў Навумаў на прэс-канферэнцыі казаў, што чакаюцца выбухі і ахвяры сярод удзельнікаў дэманстрацыі. Сёння мы ўбачылі гэта. За ўсё, што адбылося сёння, нясуць адказнасць беларускія ўлады, і непасрэдна Лукашэнка разам са сваімі сілавікамі. Сёння рэжым выкарыстаў беспрэцэдэнтную жорсткасць у адносінах мірных людзей”. Нагадайма, што гэткае ж папярэджанне было вынесенае пракуратурай Савецкага раёну сталіцы 12 красавіка кіраўніцы “Праваабарончага альянсу”, намесніцы старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Людміле Гразновай за каментар падзеяў Дня Волі на сайце “Хартыі-97”.