1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Колькасць радыёнуклідаў у арганізме дзяцей знісілася ў некалькі разоў

У мястэчку Брагін Гомельскай вобласці падсумавалі вынікі двух гадоў радыяцыйнага маніторынгу, які ладзіцца ў рамках міжнароднай праграмы “Супрацоўніцтва дзеля рэабілітацыі» (CORE).

Сутнасць праекту, які рэалізуецца ў Брагінскім раёне, які пацярпеў у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС, заключаецца ў рэгулярным кантроле радыелагічнай якасці прадуктаў харчавання. Два разы на год 2500 дзяцей праходзяць абследаванне, якое вызначае накапленне радыенуклідаў у арганізме. Каардынатарка праекту і дырэктарка дабрачыннага фонду “Парастак жыцця” Таццяна Катлабай распавяла “Нямецкай хвалі”, што вынікі, атрыманыя ў 2004 годзе на першым этапе рэалізацыі праекту, шмат каго шакавалі. Справа ў тым, што нормай лічыцца ўзровень накаплення радыенуклідаў да 20 бекерэляў/кг. Абследаванне ж у Брагінскім раёне выявіла каля 60 дзяцей, забруджванне арганізму якіх было ў 100 разоў вышэй, то бок перавышала 2000 бекерэляў/кг. Таццяна Катлабай:

„Прошло 18 лет после Чернобыля, а тут имеем такие цифры – 2000, 1800 беккерелей/кг. Мне лично стало страшно“.

За мінулыя два гады адмыслоўцы не раз прыязджалі ў Брагінскі раён і аналізавалі, якія прадукты са звычайнага рацыёну гэтых дзяцей маглі стаць крыніцай такога небяспечнага забруджвання. Паводле Таццяны Катлабай, найбольшую небяспеку ўяўляюць мяса дзікіх жывёлаў, грыбы, лясныя ягады. Забруджаным таксама бывае малако кароваў, які атрымоўвалі забруджаныя кармы. Пры гэтым ініцыятары праекту сутыкнуліся з сур’ёзнай праблемай – насельніцтва проста не разумела сэнсу вымярэнняў. Часта дазіметрысты чулі такую рэакцыю – “Раз уж засталіся на забруджанай тэрыторыі – так будзем жыць, як ёсць”. Спатрэбіліся два гады, каб жыхары пацярпелых раёнаў нарэшце сталі цікавіцца ўласным здароўем і харчавацца радыелагічна чыстымі прадуктамі.

Абследаванні, зробленыя ў траўні 2006 году, зарэгістравалі паляпшэнне стану дзяцей. У 40 унутранае накапленне радыенуклідаў “толькі” ўтрая вышэй за норму, у чатырох - у пяць разоў. Як адзначыў адмысловец праграмы CORE Аляксей Чыстадарскі:

„По результатам, которые были представлены, внутреннее содержание радионуклидов в организме детей, с 2004 года снизилось в несколько раз“.

Чаму ж настолькі эфектыўны праект распачаўся на пацярпелых тэрыторыях толькі праз 18 гадоў пасля Чарнобыльскай аварыі, ды і тое з ініцыятывы грамадскіх арганізацыяў і толькі пры падтрымцы замежных донараў? Каардынатарка праекту ў Брагінскім раёне Таццяна Катлабай асцярожна тлумачыць, што дзяржава не можа дапамагчы кожнай сям’і. Увогуле, ініцыятары праекту і ў далейшым могуць разлічваць найперш на ўласныя высілкі. Добра, што фінансаванне праекту радыяцыйнага маніторынгу ў Брагінскім раёне пры падтрымцы Швейцарскага ўпраўлення па развіцці і супрацоўніцтву будзе працягнута яшчэ на адзін год.