1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

КДБ правёў ператрус у кватэры і на працы грамадскага актывіста

Супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у кватэры і на працоўным месцы намесніка старшыні асветніцкага фонду імя Льва Сапегі Ўладзіміра Хільмановіча. У яго забралі кампутар, пячатку фонду, прыватныя і службовыя паперы, а таксама ўсе іншыя носьбіты інфармацыі. Ператрус праводзілі дзве групы супрацоўнікаў КДБ. Уладзіміру Хільмановічу патлумачылі, што ператрус зроблены ў рамках крымінальнай справы супраць актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Партнёрства”. Уладзімер Хільмановіч заявіў “Радыё Свабода”, што не мае ніякага дачынення да гэтай арганізацыі. Ён упэўнены, што ператрус і канфіскацыя кампутараў выкліканыя яго публікацыямі ў друку.