1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Канстытуцыйны суд адмовіўся даваць ацэнку папраўкам у Крымінальны Кодэкс

Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь адмовіўся ацэньваць канстытуцыйнасць Закона "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты РБ па пытанні ўзмацнення адказнасці за дзеянні, накіраваныя супраць чалавека і грамадскай бяспекі". Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе на запыт грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў", у якім БАЖ прасіў даць ацэнку адпаведнасці Канстытуцыі і міжнародна-прававым абавязальніцтвам Беларусі папраўкам у Крымінальны Кодэкс РБ. Намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда спадар Марыскін спасылаецца на тое, што пад час паступлення запыту згаданы нарматыўны акт яшчэ не ўступіў у законную сілу.