1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Канец усім гульням у дыялогі?

Напярэдадні Новага году прэзідэнт Лукашэнка прыгразіў выслаць з краіны амбасадара ЗША. Да тэмы стасункаў с Захадам ён вярнуўся і ў сваім навагоднім звароце. Выступы Лукашенкi выклікалі неадназначную рэакцыю ў грамадстве.

default

У часе свайго наведвання 30-га снежня “SOS – Дзіцячай вёскі”, што ў Бараўлянах пад Мінскам, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў выпадку, калі ў дачыненні да Беларусі будуць уведзеныя новыя санкцыі з боку ЗША, то амбасадар гэтай краіны Карэн Сцюарт “будзе вышпурнутая першаю”. Яна, паводле словаў Лукашэнкі, “ходзіць па апазіцыйных тусоўках і пагражае ўвядзеннем новых санкцыяў, “падаграючы” сітуацыю”. “Няхай амерыканскі пасол займаецца сваімі праблемамі, інакш датэрмінова можа пакінуць сваю пасаду ў Беларусі”, - прыгразіў кіраўнік дзяржавы.

Несвяточная заява

31-га снежня, у навагоднім звароце да грамадзянаў Беларусі, Лукашэнка таксама адзначыў: “Лідэры некаторых краінаў, каб адцягнуць увагу ад сваіх праблемаў, раптам заклапоціліся сітуацыяй у Беларусі, забываючы пры гэтым, што гаворка вядзецца не пра нейкі штат у іх уласнай краіне, а пра суверэнную, еўрапейскую дзяржаву”. Нагадаю, што нядаўна ЗША абвесцілі пра замарожванне рахункаў канцэрну “Белнафтахім” і яго дочкавых прадпрыемстваў у розных краінах свету, а Карэн Сцюарт сапраўды некалькі дзён таму, пасля выпадкаў са збіццём актывіста “Маладога фронту” Зміцера Федарука і паўторнага асуджэння яго паплечніка Артура Фінькевіча да пазбаўлення волі абвесціла пра магчымасць далейшага ўціску на беларускае кіраўніцтва шляхам увядзення новых, пераважна эканамічных, санкцыяў.

Справядлівыя папрокі

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Вольга Абрамава лічыць, што словы беларускага прэзідэнта маюць пад сабою грунт і ёсць справядлівымі.

“Выказванні адэкватныя сітуацыі. Нарэшце ўпершыню амерыканскі бок зрабіў штосці, што рэальна закранула афіцыйны Мінск. Маюцца на ўвазе паводзіны адносна рахункаў нашых прадпрыемстваў. І вось гэта ўжо сур’ёзна. Я лічу, што гэта абсалютна хамская выхадка, ні чым не абгрунтаваная. Я, як палітык, лічу, што паводзіны амерыканскай адміністрацыі неадэкватныя сітуацыі, якая склалася ў нашай краіне”.

Паводле словаў Вольгі Абрамавай, у Беларусі надта шмат унутраных праблемаў, якія “мы самі асуджаем і кажам пра гэта адкрыта, але няма падставаў для такіх нахабных паводзінаў і такога варыянта ўмяшальніцтва ва ўнутранае жыццё краіны”.

Ва ўсім вінаваты крэдыт

Першы намеснік старшыні Партыі БНФ, адказны за знешнія пытанні, Вінцук Вячорка лічыць, што выказванні прэзідэнта цалкам выдаюць ягоны ўнутраны стан пасля апошніх падзеяў вакол жыццёва важных для Беларусі пытанняў.

“Гэта ёсць натуральная, стыхійная, як гэта часта бывае ў Лукашэнкі, выява ягонай палёгкі – ён здабыў упрагнёны крэдыт ад расійцаў у паўтары мільярды даляраў і атрымаў абяцанні яшчэ аднаго, двухмільярднага, крэдыту і такім чынам забяспечыў сабе тыл. Хаця зразумела, што гэта ніякая не стратэгія, гэта тактычная палёгка, але ўсе гульні ў дыялогі на гэтым, як можна зразумець, для Лукашэнкі закончыліся. Таму збілі Федарука, наноў пасадзілі Фінькевіча, і таму тыя крокі дзеля пацяплення, якія былі ўвесну, імкліва закончыліся”.

На думку Вінцука Вячоркі, сваімі выказваннямі перад Новым годам прэзідэнт абазначыў паварот знешнепалітычнага вектару на ўсход:

«Гэта таксама ёсць сігнал Расіі, я думаю, гэта ўжо пачынаецца расплата за крэдыты. Яна комплексная – у выглядзе здачы беларускай нерухомасці, здачы Беларусі пад Расію ў вайсковым сэнсе, яна ў ролі Беларусі як антызаходняга фарпаста той жа самай Расіі. Таму ён бэсціць Амерыку. Гэта ёсць мэсыдж не столькі Злучаным Штатам, колькі Расіі”.

Балаган замест знешняй палітыкі

Першы кіраўнік незалежнае Беларусі прафесар Станіслаў Шушкевіч увогуле скептычна ставіцца да паняцця “знешняя палітыка” у звязку з беларускім кіраўніцтвам:

“А ці ёсць у нас нейкі знешнепалітычны курс? У нас ёсць балаган, які накіраваны на тое, каб падмануць суседа. Гэта фактычна агонія ў тым стане, калі ўсё ж Расія пакрывае датацыі, зноў дае крэдыт, магчымасць заглынуць гэтую нажыўку глыбей, і пасля гэтага яна можа тут панаваць на законнай падставе, таму што прадаецца наша маёмасць і яна з’яўляецца гарантам таго, што крэдыт будзе вернуты. Я не бачу такой “знешняй палітыкі”.

Закрануты асабістыя інтарэсы

Кіраўнік Аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка лічыць, што бурная пераднавагодняя рэакцыя беларускага лідэра звязана з тым, што закранутыя яго асабістыя інтарэсы:

“Хутчэй за ўсё, яны надта блізка падабраліся да ягоных грошай. Хутчэй за ўсё, адбылася ўцечка інфармацыі пра дадзеныя аб грошах Беларусі, падстаўных, паддахавых структураў. Відавочна, што фінансавая выведка ЗША змагла вельмі добра “сфатаграфаваць” гэтыя фінансавыя патокі”.

З меркаваннем эканаміста згодны і Станіслаў Шушкевіч.

“Санкцыі, у рэшце рэшт, былі такія, якія адназначна адбіліся на самапачуцці нашага дыктатара, і тут ён, як кажуць, зусім выйшаў з сябе. Для яго паводзіць сябе непрыстойна – гэта норма паводзінаў. Закранутыя яго прыватныя інтарэсы, так што санкцыі трапілі туды, куды былі накіраваныя”.

Да радыкальных крокаў справа не дойдзе

Аляксандр Лукашэнка прыгразіў нават адмовіцца ад выкарыстання амерыканскай валюты для разлікаў. Эканаміст Леанід Заіка лічыцць такія выказванні прэзідэнта несур’ёзнымі.

“У адміністрацыі людзі любяць атрымоўваць у далярах. Паўсюдна хабары таксама даюцца ў далярах. Таму адмовіцца ад даляра беларускія чыноўнікі не змогуць, толькі асабіста Аляксандр Рыгоравіч. Наўрадці гэта будзе рабіцца, гэта проста эмацыйны ўсплёск”.

Як мяркуе дэпутат Вольга Абрамава, да радыкальных крокаў з боку беларускага кіраўніцтва дачынна амерыканскіх дыпламатаў справа не дойдзе.

“Я мяркую, што да высылкі амбасадара не дойдзе. І пасольства таксама. А ўвогуле гэта папярэджанне: называецца, хопіць, хлопцы, абрыдла. Цяпер мы пачынаем рэагаваць”.

Ужо найбліжэйшым часам, па завяршэнні святаў, эксперты і журналісты чакаюць афіцыйную рэакцыю на выказванні беларускага прэзідэнта амерыканскай дыпламатычнай місіі альбо нават Дзярждэпартаменту. Калі толькі яны ўспрынялі пагрозы з боку Аляксандра Лукашэнкі

У часе свайго наведвання 30-га снежня “SOS – Дзіцячай вёскі”, што ў Бараўлянах пад Мінскам, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў выпадку, калі ў дачыненні да Беларусі будуць уведзеныя новыя санкцыі з боку ЗША, то амбасадар гэтай краіны Карэн Сцюарт “будзе вышпурнутая першаю”. Яна, паводле словаў Лукашэнкі, “ходзіць па апазіцыйных тусоўках і пагражае ўвядзеннем новых санкцыяў, “падаграючы” сітуацыю”. “Няхай амерыканскі пасол займаецца сваімі праблемамі, інакш датэрмінова можа пакінуць сваю пасаду ў Беларусі”, - прыгразіў кіраўнік дзяржавы.

Несвяточная заява

31-га снежня, у навагоднім звароце да грамадзянаў Беларусі, Лукашэнка таксама адзначыў: “Лідэры некаторых краінаў, каб адцягнуць увагу ад сваіх праблемаў, раптам заклапоціліся сітуацыяй у Беларусі, забываючы пры гэтым, што гаворка вядзецца не пра нейкі штат у іх уласнай краіне, а пра суверэнную, еўрапейскую дзяржаву”. Нагадаю, што нядаўна ЗША абвесцілі пра замарожванне рахункаў канцэрну “Белнафтахім” і яго дочкавых прадпрыемстваў у розных краінах свету, а Карэн Сцюарт сапраўды некалькі дзён таму, пасля выпадкаў са збіццём актывіста “Маладога фронту” Зміцера Федарука і паўторнага асуджэння яго паплечніка Артура Фінькевіча да пазбаўлення волі абвесціла пра магчымасць далейшага ўціску на беларускае кіраўніцтва шляхам увядзення новых, пераважна эканамічных, санкцыяў.

Справядлівыя папрокі

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Вольга Абрамава лічыць, што словы беларускага прэзідэнта маюць пад сабою грунт і ёсць справядлівымі.

“Выказванні адэкватныя сітуацыі. Нарэшце ўпершыню амерыканскі бок зрабіў штосці, што рэальна закранула афіцыйны Мінск. Маюцца на ўвазе паводзіны адносна рахункаў нашых прадпрыемстваў. І вось гэта ўжо сур’ёзна. Я лічу, што гэта абсалютна хамская выхадка, ні чым не абгрунтаваная. Я, як палітык, лічу, што паводзіны амерыканскай адміністрацыі неадэкватныя сітуацыі, якая склалася ў нашай краіне”.

Паводле словаў Вольгі Абрамавай, у Беларусі надта шмат унутраных праблемаў, якія “мы самі асуджаем і кажам пра гэта адкрыта, але няма падставаў для такіх нахабных паводзінаў і такога варыянта ўмяшальніцтва ва ўнутранае жыццё краіны”.

Ва ўсім вінаваты крэдит

Першы намеснік старшыні Партыі БНФ, адказны за знешнія пытанні, Вінцук Вячорка лічыць, што выказванні прэзідэнта цалкам выдаюць ягоны ўнутраны стан пасля апошніх падзеяў вакол жыццёва важных для Беларусі пытанняў.

“Гэта ёсць натуральная, стыхійная, як гэта часта бывае ў Лукашэнкі, выява ягонай палёгкі – ён здабыў упрагнёны крэдыт ад расійцаў у паўтары мільярды даляраў і атрымаў абяцанні яшчэ аднаго, двухмільярднага, крэдыту і такім чынам забяспечыў сабе тыл. Хаця зразумела, што гэта ніякая не стратэгія, гэта тактычная палёгка, але ўсе гульні ў дыялогі на гэтым, як можна зразумець, для Лукашэнкі закончыліся. Таму збілі Федарука, наноў пасадзілі Фінькевіча, і таму тыя крокі дзеля пацяплення, якія былі ўвесну, імкліва закончыліся”.

На думку Вінцука Вячоркі, сваімі выказваннямі перад Новым годам прэзідэнт абазначыў паварот знешнепалітычнага вектару на ўсход:

«Гэта таксама ёсць сігнал Расіі, я думаю, гэта ўжо пачынаецца расплата за крэдыты. Яна комплексная – у выглядзе здачы беларускай нерухомасці, здачы Беларусі пад Расію ў вайсковым сэнсе, яна ў ролі Беларусі як антызаходняга фарпаста той жа самай Расіі. Таму ён бэсціць Амерыку. Гэта ёсць мэсыдж не столькі Злучаным Штатам, колькі Расіі”.

Балаган замест знешняй палітыкі

Першы кіраўнік незалежнае Беларусі прафесар Станіслаў Шушкевіч увогуле скептычна ставіцца да паняцця “знешняя палітыка” у звязку з беларускім кіраўніцтвам:

“А ці ёсць у нас нейкі знешнепалітычны курс? У нас ёсць балаган, які накіраваны на тое, каб падмануць суседа. Гэта фактычна агонія ў тым стане, калі ўсё ж Расія пакрывае датацыі, зноў дае крэдыт, магчымасць заглынуць гэтую нажыўку глыбей, і пасля гэтага яна можа тут панаваць на законнай падставе, таму што прадаецца наша маёмасць і яна з’яўляецца гарантам таго, што крэдыт будзе вернуты. Я не бачу такой “знешняй палітыкі”.

Закрануты асабістыя інтарэсы

Кіраўнік Аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка лічыць, што бурная пераднавагодняя рэакцыя беларускага лідэра звязана з тым, што закранутыя яго асабістыя інтарэсы:

“Хутчэй за ўсё, яны надта блізка падабраліся да ягоных грошай. Хутчэй за ўсё, адбылася ўцечка інфармацыі пра дадзеныя аб грошах Беларусі, падстаўных, паддахавых структураў. Відавочна, што фінансавая выведка ЗША змагла вельмі добра “сфатаграфаваць” гэтыя фінансавыя патокі”.

З меркаваннем эканаміста згодны і Станіслаў Шушкевіч.

“Санкцыі, у рэшце рэшт, былі такія, якія адназначна адбіліся на самапачуцці нашага дыктатара, і тут ён, як кажуць, зусім выйшаў з сябе. Для яго паводзіць сябе непрыстойна – гэта норма паводзінаў. Закранутыя яго прыватныя інтарэсы, так што санкцыі трапілі туды, куды былі накіраваныя”.

Да радыкальных крокаў справа не дойдзе

Аляксандр Лукашэнка прыгразіў нават адмовіцца ад выкарыстання амерыканскай валюты для разлікаў. Эканаміст Леанід Заіка лічыцць такія выказванні прэзідэнта несур’ёзнымі.

“У адміністрацыі людзі любяць атрымоўваць у далярах. Паўсюдна хабары таксама даюцца ў далярах. Таму адмовіцца ад даляра беларускія чыноўнікі не змогуць, толькі асабіста Аляксандр Рыгоравіч. Наўрадці гэта будзе рабіцца, гэта проста эмацыйны ўсплёск”.

Як мяркуе дэпутат Вольга Абрамава, да радыкальных крокаў з боку беларускага кіраўніцтва дачынна амерыканскіх дыпламатаў справа не дойдзе.

“Я мяркую, што да высылкі амбасадара не дойдзе. І пасольства таксама. А ўвогуле гэта папярэджанне: называецца, хопіць, хлопцы, абрыдла. Цяпер мы пачынаем рэагаваць”.

Ужо найбліжэйшым часам, па завяршэнні святаў, эксперты і журналісты чакаюць афіцыйную рэакцыю на выказванні беларускага прэзідэнта амерыканскай дыпламатычнай місіі альбо нават Дзярждэпартаменту. Калі толькі яны ўспрынялі пагрозы з боку Аляксандра Лукашэнкі ўсур’ёз.