1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Каляды ў дзіцячым доме "Навінкі"

Адзін з найвядомейшых мінскіх аўтобусных маршрутаў - гэта „васемнаццаты“, які вязе пасажыра да рэспубліканскага псіхіятрычнага шпіталю „Навінкі“.

default

У „Навінках“ ёсць таксама дом-інтэрнат для дзяцей ды падлеткаў. Як у гэтым годзе там адсвяткавалі Нарадженне Хрыстовае, бачыў наш карэспандэнт Якуб Хут.

Беларускі фольк-гурт „Джамбі бум“ прыйшоў у дзіцячы дом, каб дзецям зладзіць свята.

Дзеці-інваліды ў захапленні. Хто разумее дзейнасць каляднай сцэнкі, крычыць, каб абдзіць казу, якая павалілася. Астатнія крычаць проста так ці падпляскваюць у далоні. Некаторыя чапляюцца за музычныя інструменты й пачынаюць граць, хто як можа.

Насця з'яўляецца лідэрам калектыву „Джамбі Бум“

Насця: „Мы в первый раз приехали сюда. Приехали, потому что нас пригласили Себастиан с ребятами, немецкие волонтеры. Вообще как-то было непонятно, что нас здесь ожидает. Но в итоге очень понравилось. И ребята откликнулись, и нам было приятно для них сыграть.“

У дзіцячым доме „Навінак“ знаходзяцца больш за дзвесці дзяцей. Яны пакутваюць на розныя захварэнні, псіхічныя і фізічныя, на спазмы ад нарадження да сіндрому даўна й эпылепсіі. Шмат з іх – сіроты, альбо іх бацькі ды сваякі не здолелі справіцца з цяжка хворым дзіцём. Праблема палягае ў тым, што і ў шпіталі на іх не хапае рук. Таму сюды прыходяць нямецкія і беларускія валанцёры. Себастыян ужо неколькі месяцаў працуе ў дзіцячым доме „Навінкі“. Яму здаецца, што кіраўніцтва інтэрнату клапоціцца пра дзяцей й ахвотна прымае дапамогу ад валанцёраў:

Себастыян: „Часта уладкоўваюць пасля абеду дыскатэкі. Акрамя таго, часта сюды прыходзяць беларускія студэнты, каб займацца з дзецьмі, асабліва падчас Нарадження Хрыстовага.“

Але нямецкі валанцёр разумее, што магчымасцяў у дзіцячым доме „Навінкі“ абмежаваныя.

Себастыян: „Мне здаецца, што стаўленне персаналу да дзяцей стала лепшым, калі верыць расповядам пра мінулае. Але ў параўнанні з Нямеччынай, натуральна, проста мала працаўнікоў. Ў маім аддзеле працуюць дзве выхавацелькі ды некалькі санітарак на сорак дзяцей.“

Недахоп персаналу ўплывае на якасць жыцця дзяцей-інвалідаў. Выхавальніцам трэба сачыць за парадкам, яны не паспяваюць гуляць з дзецьмі альбо шпацыраваць з імі на вуліцы. Таму, валанцёры неабходныя. Нямецкі валанцёр Герыт працуе ўжо больш за месяц у дзіцячым доме. Праца яму падабаецца, бо ён адчувае сябе запатрабаваным.

Герыт: „У Навінках я заходжу ў дзіцячы дом і мяне вітаюць адразу ўжо радасныя дзеці ды абдымаюць мяне. Я рэгулярна з імі іду на шпацыр. Зараз, узімку, толькі па калідоры. Але яны і гэтаму радыя, асабліва тыя, што хадзіць не умеюць. Яны цешацца, што імі хтосці займаецца.“

На прыканцы канцэрту на Нарадженне Хрыстовае фолк-гурт „Джамбі бум“ грае песню для танцаў.

Дзеці падпляскваюць у далоні. Хто ўмее хадзіць, выходзіць на сцэну, каб танчыць. Свята ў дзіцячым доме „Навінкі“ атрымалася.