1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Кадравыя перастаноўкі ў беларускіх вярхах

Кадравы ператрус у вярхах беларускае ўлады, распачаты прыканцы 2005 году, працягваецца і цяпер. 4 студзеня Аляксандр Лукашэнка істотна ператасаваў кадравую калоду. На месца былога кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Віктара Шэймана, які ачоліў перадвыбарчы штаб кіраўніка дзяржавы, прызначаны цяпер ужо былы дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Генадзь Нявыглас. Першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі стаў таксама ўжо былы старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі. Аляксандр Папкоў з пасады віцэ-прэм’ера вырас да намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. А вось намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Алег Праляскоўскі, які вёў ідэалагічную працу, вызвалены ад пасады з фармулёўкай “у сувязі з пераводам на іншую працу”. Пра такую верагоднасць эксперты загаварылі ў лістападзе, калі фактычна правалілася спроба раскалоць дзейсны Саюз беларускіх пісьменнікаў і адбылося стварэнне на ягонай базе кішэннай арганізацыі. Хоць Мінюст і зарэгістраваў кланаваны Саюз пісьменнікаў Беларусі на чале з Мікалаем Чаргінцом, у яго ўвайшлі толькі 12 сябраў Саюза беларускіх пісьменнікаў з 500.