1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

“Каб была добра зразумелая сістэма падліку галасоў”

12 лютага актывісты кампаніі “За свабодныя выбары!” распрацавалі праект прапановаў, якія будуць перададзеныя ў Цэнтравыбаркам. Яны дамагаюцца таго, каб дэмакратычныя партыі мелі сваё прадстаўніцтва ў выбарчых камісіях.

default

Выборы в Беларуси (из архива)

Актывісты кампаніі ўсведамляюць, што дабіцца змяненняў у выбарчае заканадаўства за час, які застаўся да парламенцкіх выбараў, практычна немагчыма, таму вырашылі аказваць пэўны ўціск на Цэнтравыбаркам (ЦВК), якая мае магчымасці ўплываць на сітуацыю шляхам уласных пастановаў і праз іх хаця б наблізіць выбарчую кампанію хоць да нейкіх больш-менш дэмакратычных нормаў.

Галоўная мэтавая група – беларуск ія грамадзяне

Як адзначыў каардынатар кампаніі, экс-дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га склікання Віктар Карняенка, што актывісты распрацавалі механізм, якім чынам будуць дамагацца таго, каб дэмакратычныя партыі мелі сваё прадстаўніцтва ў выбарчых камісіях. “Каб была добра зразумелая сістэма падліку галасоў і каб назіральнікі мелі рэальную магчымасць назіраць за працэсам, а не проста быць клоўнамі, якія забяспечваюць толькі нейкую дэмакратычную шырму выбарчаму працэсу”, - гаворыць Віктар Карняенка. Акрамя таго, ён бачыць у гэтым магчымась весці кандыдатам нармалькую агітацыйную кампанію”.

Галоўнай мэтавай групай дзейнасці кампаніі “За свабодныя выбары!” з’яўляюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь. «Мы павінны давесці да іх ўсё тое, што адбываецца з выбарамі ў Беларусі. Калі ЦВК не пойдзе нам насустрач, мы павінныя апеляваць, у першую чаргу, да насельніцтва Беларусі”, - гаворыць Віктар Карняенка.

Не толькі переканаць ЦВК, але і змяніць грамадскую думку

Каардынатар кампаніі упэўнены, што “калі людзі, якія раней у дзяржаве займалі высокія пасады і маюць досвед грамадска-палітычнай дзейнасці, і іх не ўключаюць у камісіі нават шэраговымі сябрамі, то тады людзі зразумеюць, навошта гэта робіцца, і змена грамадскай думкі таксама ёсць мэта нашай дзейнасці, а не толькі пераканаць ЦВК”, - адзначыў каардынатар кампаніі “За свабодныя выбары!” Віктар Карняенка.

“Мы разумеем, што ЦВК не прымае ніякіх рашэнняў, што гэта палітычныя рашэнні аднаго чалавека, а наша задача – дамагчыся пераменаў незалежна ад таго, які настрой у гэтага чалавека. Мы павінны прымусіць улады змяніць сваё стаўленне, паводзіны ў адносінах да электаральных кампаніяў у нашай краіне”, - падкрэсліў Віктар Карняенка.

Паводле ягоных словаў, копіі прапановаў, якія будуць накіраваныя ў Цэнтравыбаркам, будуць таксама дасланыя ў адпаведныя міжнародныя структуры, уключна Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ (БДІПЧ АБСЕ).