1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

З 50 студэнтаў багаслоўскага інстытута 25 бралі ўдзел у акцыях пратэсту

Прэс-служба Аб’яднанай грамадзянскай партыі паведамляе, што з 50 студэнтаў багаслоўскага інстытута ў Мінску, прарэктарам якога з’яўляецца мітрапаліт Філарэт, каля 25 чалавек бралі актыўны ўдзел у акцыях пратэсту. Восем з іх пакараны на розны тэрмін адміністратыўнага арышту. Інстытут тэалогіі імя святога Кірыла і Мяфодзія калісьці называўся багаслоўскім факультэтам і ўваходзіў у склад Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта. Пасля ліквідацыі ЕГУ факультэт разам з усім педагагічным складам быў прыняты ў склад Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Ужо вядома, што ва ўсіх удзельнікаў акцыі ўзніклі праблемы з інтэрнатам. Ці будуць адлічаныя будучыя багасловы з навучальнай установы, пакуль інфармацыі няма.