1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

З чым прадпрымальнікі ідуць на выбары

27-28 жніўня акружныя камісіі прымаюць рашэнні аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, або адмове. Каардынацыйная рады прадпрымальнікаў зацвердзіла праграмныя абавязальніцтвы, з якімі ідзе на выбары блок прадпрымальнікаў.

default

Митинг предпринимателей в Минске в начале 2008 года

Зараз вырашальныя дні для прэтэндэтаў на дэпутацкі мандат: 27-28 жніўня праходзяць паседжанні акружных камісій, на якіх прымаецца рашэнні аб рэгістрацыі або адмове ў рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Тым часам Каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў правяла 27 жніўня свой сход, дзе зацвердзіла праграмныя абавязальніцтвы, з якімі ідзе на выбары блок прадпрымальнікаў.

На выбары, каб гаварыць пра праблемы

Гутарка ідзе найперш пра індывідуальных прадпрымальніках і гаспадарарх прыватных унітарных прадпрыемстваў - найбольш дробнай але самай шырокай сацыяльнай групе беларускага бізнесу. Кіраўнік сталічнай каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Алесь Макаеў, якога на гэтым сходзе абралі каардынатарам блоку прадпрымальнікаў, патлумачыў прычыну паходу ў Авальную залу:

"Мы ведаем, што прадпрымальніцкія праблемы з кожным годам заганяюцца ўсё горш і горш у тупік, закон аб малым бізнесе, каторы прапануецца, дэпутаты адштурхоўваюць на дапрацоўку, што будзе праз год - яны не ведаюць. У нас, 200 тысяч прадпрымальнікаў, вырашальны момант - гэта скарачэнне адзінага падатку і фіксаванага падатку на даданы кошт. Таму мы вырашылі ісці на гэтыя выбары, каб заявіць беларускаму грамадству, беларускаму народу аб нашых праблемах".

Думку працягнуў старшыня нацыянальнай Каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Анатоль Змітровіч:

"Галоўнае пытанне: чаму прадпрымальнікі пайшлі на выбары. У нас любы бізнэс практычна мае лабіраванне сваіх інтарэсаў. У Рэспубліцы Беларусь гэта мае буйны бізнэс, у большасці сваім нават сярэдні, якія сваімі дзеяннямі на працягу трох гадоў выцеснілі прадпрымальнікаў на абочыну жыцця. Ім практычна можна працаваць толькі да канца года. Мы жывем ужо 10 гадоў па часовых нарматыўных актах, нам патрэбен закон аб малым бізнэсе. Мы там павінны мець сваіх прадстаўнікоў, бо закон аб малым бізнэсе датычыцца каля 1 мільёна насельніцтва: 215 тысяч ІП, плюс наёмныя працаўнікі, 51 тысяча малых прадпрыемстваў, плюс іх наёмныя працаўнікі, чальцы іх сем'яў. Нам патрэбен закон".

Трэба аб'яднаць намаганні

Stadtmarkt in Minsk

Былы палітзняволены, які трапіў за краты за ўдзел у акцыі пратэсту дробных прадпрымальнікаў, Сяргей Парсюкевіч, заклікаў калегаў да непахіснасці ў барацьбе за свае правы. Ён і сам збіраецца працягнуць барацьбу за сваю рэабілітацыю і вызваленне іншых палітзняволеных, бо, на яго думку, такія засталіся ў Беларусі, але яны не вядомыя шырокай грамадскасці. Адначасова Сяргей Парсюкевіч ставіць задачу з'яднання намаганняў прадпрымальніцкіх арганізацый.

"У нас досыць шмат прадпрымальніцкіх структур у краіне і ўзнікае адчуванне, што мы ні як не можам паміж сабою дамовіцца. З гэтым трэба завязваць. Я пагутарыў са шматлікімі прадстаўнікамі прадпрымальніцкіх структур, думаю, што ў найблізкі час мы будзем збірацца, абмяркоўваць... аб'яднанне гэтых прадпрымальніцкіх структур. Хай не пад крылом асобнай прадпрымальніцкай структуры, якая будзе стаяць над усімі, а хоць бы выпрацоўка агульных рашэнняў, нейкае размеркаванне абавязкаў і працы. Але будзем ісці адназначна ўсё разам і ставіцца адзін да аднаго з павагай".

Як паведаміў Алесь Макаеў, 12 чальцоў блоку прадпрымальнікаў сабралі неабходныя для рэгістрацыі подпісы. Пад час сходу прыходзіла некалькі паведамленняў аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, якія удзельнікі сустракалі апладысментамі. На сходе выступіў і каардынатар "Еўрапейскай кааліцыі" Мікола Статкевіч, які вітаў удзел блоку прадпрымальнікаў у створаным кааліцыяй "Еўрапейскім спісе":

"Я вельмі ўдзячны вам за тое, што, зразумеўшы, што акрамя вас, гэтую краіну ніхто не зменіць (а, найперш, вы зацікаўленыя ў зменах - таму што вам найперш патрэбна свабода), што вы ўзяліся за гэтую справу самі. Яшчэ я ўдзячны вам за тое, што вы пайшлі разам з намі, з арганізацыямі, якія ўваходзяць у "Еўрапейскую кааліцыю", таму што лозунг просты і зразумелы: Адзіная Еўропа - там усё: там свабода, там дабрабыт, там кілбаса і свабода, - можна так сказаць".