1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

“З намі судзіцца нават спецкамбінат”

Якія праблемы клапоцяць беларускіх пісьменнікаў?

default

Сёння ў Доме літаратара беларускія пісьменнікі правялі адразу два сходы запар. Cпачатку прайшоў сход Беларускага літаратурнага фонду, які з’яўляецца прафсаюзам беларускіх пісьменнікаў. Па заканчэнні быў праведзены пазачарговы сход Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Найбольш моцную дыскусію справакавала пытанне наконт лёсу былога кіраўніка Літфонду пісателя, генерала ды сенатара Мікалая Чаргінца. У верасні ён падаў заяву, каб яго вызвалілі з пасады. А на гэты сход не з’явіўся ўвогуле. Вядоўца сходу, паэт Уладзімір Някляеў прапанаваў не прымаць адстаўку, пакуль Чаргінец не дасць адказу перад калектывам. “Нас проста паслалі, па сутнасці”, – лічыць Някляеў. Але літаратар Сямён Букчын выказаўся за выбары новага кіраўніка. “На чорта нам гэты генерал?”, – запытаўся ён. У выніку делегаты прынялі сярэдзіну: Мікалая Чэргінца адставілі с фармулёўкай: “за сістэматычнае і дэманстратыўнае невыкананне абавязкаў”. На яго месца быў абраны сябра праўлення Беллітфонду Язэп Янушкевіч.

Спадчына ад генерала яму дасталася не лепшая. Паводле дырэктара Літфонду Вячаслава Корбута, Літфонд запазычыў звыш 80 мільёнаў рублёў розным арганізаціям, яшчэ 280 мільёнаў вінны санаторый “Іслач”, які належыць пісьменнікам. Офіс праўлення Літфонду апячатаны. “З намі судзіцца нават спецкамбінат,” – заявіў Корбут, тлумачачы, чаму не хапае грошай нават на нармальнае пахаванне сябраў Саюза пісьменнікаў. Спробы прадаць “Іслач” не мелі поспеху. У выніку было прынятае рашенне аб зніжэнні кошту продажу аб’екту да 837 тысяч даляраў.

Што тычыцца пазачарговага сходу беларусскіх пісьменнікаў, то галоўная яго тэма – з’яўленне канкурэнта ў вобразе Союза пісьменнікаў Беларусі, які ўзначаліў Мікалай Чаргінец.

Галоўнай темай дыскусіі сталася пытанне, выключаць з сваіх шэрагаў тых сябраў, якія ўвайшлі ў новы саюз. На ўстаноўчым сходзе прысутнічала 53 сябры Саюзу беларускіх пісьменнікаў. З іх 12 падалі заявы аб выхадзе з арганізацыі. Гэта пісьменнікі, якія працуюць у дзяржаўных альбо прадзяржаўных установах. А 17-й гадзіне вечара вердэкт, что рабіць з астатнімі, яшчэ не быў вынесены.

Контекст