1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

З былым дэпутатам парламенту, палітвязнем Сяргеем Скрабцом упершыню сустрэліся сваякі

Былога кіраўніка дэпутацкай групы “Рэспубліка” Сяргея Скрабца, асуджанага на два з паловаю гады зняволеньня, упершыню наведалі яго блізкія: маці, жонка і дачка. Ім дазволілі чатыры дні пажыць у інтэрнаце пры папраўчай калоніі “Віцьба-3”. Сяргей Скрабец 14 лютага быў асуджаны на два з паловай гады зняволення па абвінавачанні ў выманьванні крэдытаў у дзяржавы. Былы дэпутат лічыць прысуд помстаю уладаў за апазіцыйную палітычную дзейнасць. Сяргей Скрабец — не першы з былых апазіцыйных парламентароў, пазбаўленых волі. Раней былі асуджаныя дэпутаты парламенту Уладзімір Кудзінаў, Мікалай Скутаў, а дэпутат Андрэй Клімаў двойчы быў пакараны судом.