1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Зянон Пазьняк пераабраны старшынём КХП - БНФ

У Мінску адбыўся VII З’езд Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэнне”. Сойм заслухаў палітычны даклад Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэнне” і Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі – БНФ, – “Заўтра ў вольнай Беларусі”. Са справаздачнымі дакладамі выступілі намеснікі старшыні Фронту і Партыі, сакратары Управы і кіраўнікі камісіяў. Былі абмеркаваныя сітуацыя ў Беларусі і за яе межамі, вынікі і задачы дзейнасці Фронту і Партыі. Выступілі таксама дэлегаты З’езду з розных рэгіёнаў краіны, якія распавялі пра сітуацыю ў Беларусі і працу рэгіянальных арганізацыяў Фронту і Партыі. У адпаведнасьці са Статутам былі праведзеныя выбары Старшыні, намеснікаў і Сойму Фронту і Партыі. Старшынём Беларускага Народнага Фронту “Адраджэнне” і Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі – БНФ быў абраны Зянон Пазьняк. Намеснікамі старшыні дэлегаты абралі Юрыя Беленькага і Сяргея Папкова. Быў таксама абраны Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэнне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ у складзе 38 сяброў. З'езд прыняў рэзалюцыю пад назовам “Абараніць незалежнасць Бацькаўшчыны”.