1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

ЗША абнародвалі новую cтратэгію нацыянальнай бяспекі

У дакуменце змешчаны спіс сямі дзяржаў, якія адміністрацыя Джорджа Буша назвала "дэспатычнымі сістэмамі". Як паведамляе газета "Вашынгтон пост", атрымаўшая копію дакумента , у спіс увайшлі Беларусь, Іран, КНДР, Сірыя, Куба, Бірма і Зімбабве. Па дадзеным газеты, у стратэгіі ў якасці аднаго з галоўных знешнепалітычных прыарытэтаў ЗША вызначана прасоўванне дэмакратыі замяжой. У сувязі з гэтым, палітыка ЗША ўключае таксама пошук і падтрымку дэмакратычных рухаў і інстытутаў у кожнай нацыі і культуры з канечнай мэтай пакончыць з тыраніяй у свеце, У той жа час, паводле паведамлення газеты "Файнэншнл таймс", аўтары стратэгіі прызнаюць, што гэта нялёгкая задача. «Свабоду нельга навязваць, яе трэба выбіраць». Цытуе выданне тэкст стратэгіі.