1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Знічкі ды лампадкі ля памятных крыжоў

У аўторак ва ўрочышчы Курапаты на ўскрайку Мінску пачаліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да Году памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў- растрэлаў у 1937-1941 гадах

default

З прапановаю праводзіць на 30-ты дзень кожнага месяцу акцыі памяці на месцах масавых рэпрэсіяў у сталінскія часы да сустаршыні аргкамітэту ў справе ўвекавечання памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, даследчыка перыяду сталінізму, кандыдата гістарычных навук Ігара Кузняцова звярнуліся рэпрэзентанты міжнароднага гісторыка-асветніцкага, дабрачыннага і праваабарончага таварыства “Мемарыял” з расійскага гораду Сыктыўкар. 30 студзеня людзі прыйшлі ў Курапаты, каб запаліць знічкі ды ўшанаваць памяць бязвінна забітых беларусаў, палякаў, габрэяў, прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў, якіх у трыццатыя гады звозілі з усёй Беларусі й з замежжа ва ўрочышча, дзе людзі знаходзілі свой апошні прытулак. Паводле Ігара Кузняцова, Год памяці не абмяжуецца, аднак, толькі згадваннем ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў:

- Здесь идёт речь о конкретных исторических событиях, т.е. о жертвах сталинских репрессий. Но, я думаю, что цель этой акции значительно шире. Речь идёт о тех, кто стал жертвами репрессий и в 50е , и в 60е и в другие годы и необязательно был расстрелян.

У многих репрессии ассоциируются с расстрелом. Но это только один из видов репрессий. А есть ссылка, высылка в лагеря. А почему мы не считаем увольнение с работы или невозможность устроиться на работу по каким-то политическим причинам. Т.е. это будет символичный День памяти всех.

Пенсіянерка Галіна Апанасевіч часта наведвала Курапаты яшчэ задоўга да таго, як пра іх стала вядома пры канцы васьмідзесятых гадоў мінулага стагоддя:

-Мой дзед калісьці казаў, што яго браток быў вучоным і ён недзе пад Мінскам ляжыць. Я заўсёды хаджу ў Курапаты, нават калі тут і нікога няма. Мой ляжыць тут прадзед. Гэта мае продкі, гэта мая зямля.

Пачатак Году памяці быў азмрочаны чарговым актам вандалізму – невядомыя злачынцы ўжо ў дванаццаты раз знішчылі мемарыяльную лаўку, усталяваную ў Курапатах амерыканскім прэзідэнтам Білам Клінтанам у студзені 1994 году ў часе ягонага візіту ў Беларусь. Паглядзець на тое, што засталося ад мемарыяльнага знаку, у аўторак у Курапаты прыязджаў другі сакратар амбасады ЗША ў Беларусі Сцівен Гілен. Сустаршыня Аргкамітэту ў справе ўвекавечення памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў Уладзімір Раманоўскі выказаў абурэнне фактам знішчэння помніка:

- Пещерный какой-то вандализм. Понятно, что это вопрос межгосударственных отношений. Ясно, что государство должно было бы взять это под охрану. Ни должной охраны, ничего нет, и это только поощряет преступников, которые это совершают и позорит нашу страну, что называется, дальше некуда. Просто слов нет, чтобы назвать эти вещи своими именами.

Пасля таго, як людзі, што прыйшлі ў Курапаты, паставілі знічкі ды лампадкі ля мемарыяльных крыжоў, яны праспявалі жалобныя песні, у тым ліку знакаміты “Магутны Божа”. У гэты час за імі пільна сачылі перапранутыя супрацоўнікі органаў аховы правапарадку і спецслужбаў, якіх было, бадай больш за ўдзельнікаў мерапрыемств?

“Вызвалі душы вернікаў памерлых. Літасць пайшлі ім, у зямлю палеглым. Хай твая ласка, Божа міласэрдны, гнеў справядлівы Судным днём паменшыць...”