1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Зніклы ў суботу апазіцыянер знайшоўся ў Расіі

Моладзевы актывіст, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Дзяніс Дзянісаў, які знік 22 ліпеня, выйшаў на сувязь і паведаміў, што знаходзіцца ў Расіі. Паводле яго словаў, увечары ў суботу невядомыя схапілі яго на вуліцы ў Мінску, збілі і кінулі ў машыну. Як потым высветлілася, Дзянісава павезлі ў Расію, дзе яму ўдалося збегчы. Як паведамляе прэсавая служба АГП, пра падрабязнасці свайго выкрадання сябра партыі абяцаў распавесці пазней.