1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Зміцер Дашкевіч: «Беларускаму грамадству патрэбны глыбінныя пераўтварэнні»

Вызвалены датэрмінова лідэр «Маладога фронту» пра свае першыя адчуванні на волі і пра тое, якім чынам турэмнае зняволенне паўплывала на яго грамадзянскую пазіцыю.

default

Датэрміновае вызваленне было для Зміцера Дашкевіча вельмі неспадзяваным. «Першае ўражанне – гэта здзіўленне, якое перашло хутка ў радасць. Канешне, прыемна на два месяцы раней апынуцца на волі, далучыцца да дзейнасці “Маладога Фронту“, да маіх сяброў і паплечнікаў», - адзначыў Зміцер Дашкевіч.

Падчас свайго зняволення моладзёвы актывіст пераканаўся ў тым, што «Беларусь адродзіць толькі глыбокае пакаянне і вера ў Госпада. У зоне вельмі моцна адчуваецца, што грамадству патрэбны глыбінныя пераўтварэнні, якія людзі вельмі прагнуць убачыць».

Зміцер Дашкевіч асабліва падкрэсліў, што зона сталася для яго вялікаю школаю, «таму што ў гэтым месцы ісціны многія рэчы разумееш значна глыбей, да цябе яны даходзяць значна хутчэй, таму не шкадую ні аб водным дні, праведзеным там, і за ўсе Госпаду ўдзячны», - падсумаваў лідэр «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч.