1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

“Згода” пад пагрозай закрыцця

Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне рэдакцыі газеты “Згода” па арт. 5 Закона “Аб друку і іншых СМІ” за публікацыю карыкатур на прарока Мухаммеда ў № 6 от 18-26 февраля 2006 г. Пра гэта паведамляе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. Гэта другое цягам году папярэджанне па арт. 5, і таму дзейнасць газеты можа быць спынена. Як паведаміла агенцтва БелТА, 23 лютага Пракуратура РБ выступіла з заявай, у якой дала прававую ацэнку публікацыі, і накіравала ў Міністэрства інфармацыі “прадстаўленне” з просьбай зрабіць захады па прыпыненні альбо спыненні дзейнасці выдання. Па словах начальніка ўпраўлення прававога забеспячэння, інфармацыі і грамадскіх сувязяў рэспубліканскай Пракуратуры Андрэя Шведа, рэдакцыя газеты "Згода" дапусціла грубыя парушэнні патрабаванняў арт. 5 Закона Рэспублікі Беларусь, які забараняе выкарыстанне СМІ для распальвання нацыянальнай, сацыяльнай, расавай, рэлігійнай нецярпімасці. Паводле Андрэя Шведа, "апублікаванне карыкатур прыніжае рэлігійныя пачуцці мусульман, у той час як для Беларусі заўсёды была характэрная верацярпімасць".