1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Збітай актывістцы апазіцыі Кучынскай пастаўлены дыягназ – гіпертанічны крыз

Увечары 10 траўня ўрачы шпіталю хуткай дапамогі Мінску паставілі дыягназ збітай актывістцы моладзевага апазіцыйнага руху Любові Кучынскай – гіпертанічны крыз. Дзяўчына была затрыманая і збітая людзьмі ў форме на падыходзе да Кастрычніцкай плошчы каля рэстарацыі "Макдональдс". Нагадайма, 10 траўня а 18.00 на Кастрычніцкай плошчы пачалася традыцыйная акцыя "Ланцуг неабыякавых людзей". Яна доўжылася ўсяго некалькі хвілінаў і была разагнаная спецназам. У шпіталі хуткай дапамогі пасля вызначэння дыягназу Кучынскай прапанавалі шталізацыю, але дзяўчына адмовілася. Цяпер Любоў Кучынская знаходзіцца ў хаце, паколькі ўрачы прызначылі ёй ложакавы рэжым. Правааборонцы адзначаюць, што супрацоўнікі шпіталю не паведамілі ў міліцыю пра факт збіцця дзяўчыны, хаця гэта з’яўляецца заканадаўчай нормай пры паступленні пацярпелых.