1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Зборнікаў подпісаў не пускаюць у гарадзенскія інтэрнаты

Зборнікаў подпісаў за Аляксандра Казуліна ў Гародні не пусцілі ў адзін з інтэрнатаў універсытэту імя Янкі Купалы і ў інтэрнат прадпрыемства “Хімвалакно”. Гэтымі выпадкамі займаецца абласная выбарчая камісія. Паводле яе сакратара Віктара Цыдзіка, у інтэрнатах можна збіраць подпісы, але сябры ініцыятыўных групаў мусяць прытрымлівацца ўнутранага раскладу, які там дзейнічае. В. Цыдзік гаворыць, што пажадана таксама паведаміць адміністрацыі пра намер збіраць подпісы ў інтэрнаце, каб пазбегнуць выпадкаў, якія адбыліся з сябрамі ініцыятыўнае групы Аляксандра Казуліна.